25 кастрычніка ў будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбыўся Дзень Засяроджання святароў нашай дыяцэзіі. Пачаўся ён у капліцы семінарыі супольнай св. Імшой, якую ўзначаліў кс.бп Аляксандр Кашкевіч. А. Андрэй Шчупал звярнуўся да прысутных з казаннем, у якім гаварыў пра пасланніцтва святара. Пасля св. Імшы была магчымасць супольнай адарацыі і скарыстання з сакраманту споведзі. Канферэнцыю прысутным прадставіў кс. Тадэвуш Крыштопік. Духоўны айцец нашай семінарыі прыгадаў святарам, якое месца ў жыцці ксяндза павінна займаць Эўхарыстыя. Пасля супольнага абеда ў зале Яна Паўла II адбыўся агульны сход святароў, на якім абмяркоўваліся справы дыяцэзіі.