Біскуп Аляксандр Кашкевіч

kaszkiewicz nБіскуп эмерыт Гродзенскай дыяцэзіі, Старшыня Рады па справах міграцыі, турызму і пілігрымак пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Нарадзіўся 23 верасня 1949 года ў Падгайдзі (Літва). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе. Святарскія пасвячэнні атрымаў 30 мая 1976 года. Да 1981 года служыў вікарыем у Панявежысе, пасля – пробашчам у парафіі Святога Духа ў Вільні. У 1991 годзе 13 красавіка прызначаны Папам Янам Паўлам ІІ першым біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. У 2006–2015 гг. выконваў абавязкі Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, узначальваў Рады па справах моладзі і каталіцкага выхавання. 30 верасня 2024 года змяніў біскупа Аляксандра Кашкевіча на пасадзе дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

gerb kУ гербе ардынарыя Аляксандра Кашкевіча змешчаны капялюш зялёнага колеру на знак надзеі, адмыслова ўкладзены шнур і шэсць фрэнзляў, што ўказвае на біскупскую годнасць. Лацінскі крыж падкладзены пад шчыт. Яго аздабляюць карона (сімвал перамогі), літара “М” (усе справы біскуп аддае ў рукі Божай Маці) і Сэрца Езуса, з якога выходзяць два прамяні (спасылка на высакародную праўду аб Божай Міласэрнасці). Знізу шчыта размешчаны паўмесяц, які нагадвае пра Вастрабрамскую Маці Божую. З раннехрысціянскіх часоў паўмесяц з’яўляецца сімвалам Багародзіцы як Каралевы Нябёсаў. Знізу герб дапаўняе дэвіз біскупскай паслугі, напісаны на стужцы: “Jezu in Te confido” (“Езу, давяраю Табе”). Ён з’яўляецца ключом да інтэрпрэтацыі самога герба, а таксама заключаных у ім своеасаблівых прыярытэтаў пастырскай паслугі ардынарыя.

 

Рэдагавана: 08 Мая 2025