Друкаваць
Бацькоўская катэгорыя: Дакументы
Катэгорыя: Паведамленні

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, вернікі парафій ў Гродне! Запрашаю вас 4 сакавіка на святую Імшу а 12.00 гадзіне ў касцёл імя св. Францішка Ксаверыя і 5 сакавіка на св. Імшу ў 12.00 у парафіяльны касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка). Цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі Нунцый у Беларусі.

5 сакавіка ў 18.00 у пабрыгіцкім касцёле адбудзецца таксама сустрэча арцыбіскупа з удзельнікамі душпастырскіх груп і рэлігійных таварыстваў г. Гродна.

Запрашаю прыняць удзел ва ўзгаданых набажэнствах і сустрэчы з новым Апостальскім Нунцыем, які ў першы раз наведае Гродзенскую дыяцэзію.

З пастырскім благаслаўленнем

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі