Друкаваць
Бацькоўская катэгорыя: Дакументы
Катэгорыя: Паведамленні

Дарагія вернікі ў Хрысце Пану! У чацвер, 26 мая, запрашаю ўсіх да ўдзелу ва ўрачыстасці Божага Цела. Традыцыйна, свята распачнецца св. Імшой а 18 гадзіне ў Гродзенскім катэдральным касцёле.

 

Пасля Св. Імшы адбудзецца эўхарыстычная працэсія. Завяршыцца цырымонія ўрачыстасці пры касцёле айцоў-францішканаў. Пасля працэсіі таксама будзе магчымасць паўдзельнічаць у св. Імшы для тых, хто не зможа ў гэты дзень раней прыняць удзел ў Эўхарыстыі.

Прашу Вас, браты і сёстры, прыбыць на гэтую Эўхарыстычную урачыстасць, якая будзе мець характар падзякі за 25 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі і адбудзецца ў рамках Эўхарыстычнага Кангрэсу. Асабліва запрашаю ўсіх першакамунійных дзяцей, каб падзякаваць за Вялікі Дар, Які ў гэтым годзе яны атрымалі.

Няхай сумеснае перажыванне ўрачыстасці будзе вызнаннем веры ўсіх каталіцкіх жыхароў Гродна і нашай сумеснай радасцю, што Пан Езус ёсць з намі ў Найсвяцейшым Сакраманце.

Усіх ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі