Друкаваць
Бацькоўская катэгорыя: Дакументы
Катэгорыя: Паведамленні

Ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці 3 красавіка бягучага года падчас малітвы "Regina Caeli" Святы Айцец Францішак заклікаў усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла да збору ахвяраванняў ў нядзелю 24 красавіка для жыхароў Украіны. Адказваючы на заклік Папы Францішка прашу вас, каб падчас адной галоўнай св. Імшы сабраць сродкі для ахвяр вайны ва Украіне.

Далучымся ж ахвярна да дабрачыннай падтрымкі і разам з усім каталіцкім Касцёлам і дапаможам нашым братам і сястрам, пацярпелым падчас братазабойчай вайны ў суседняй для нас краіне.

На збор дапамогі для патрабуючых братоў і сясцёр на Украіне ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Вельмі прашу шаноўных святароў прачытаць гэтае паведамленне ў нядзелю ў рамках душпастырскіх аб'яваў 10 і 17 красавіка. Сабраныя ахвяры падчас нядзельнай св. Імшы 24 красавіка пры ўдзеле большай колькасці вернікаў неабходна перадаць як мага хутчэй да гродзенскай курыі.