Друкаваць
Бацькоўская катэгорыя: Дакументы
Катэгорыя: Паведамленні

Дарагія вернікі, браты і cёстры ў Хрысце Пану, паважаныя жыхары г. Гродна, а асабліва любая моладзь гродзенскіх парафій! Запрашаю ўсіх да ўдзелу ў гарадскім Крыжовым Шляху ў суботу 19.03.2016 года.

 

Крыжовы шлях пачнецца пасля cв. Імшы ў 19.00 гадзін у Гродзенскім катэдральным касцёле. Прашу прынесці свае свечкі, якія запалім падчас сумеснай працэсіі.

20.03.2016 ў Пальмовую Нядзелю а 13.00 гадз. на плошчы перад Пабернардзінскім касцёлам хачу маліцца разам з вамі і асвяціць прынесеныя вамі пальмы. Пасля працэсіі а 14.00 гадз. адбудзецца св. Імша ў катэдральным касцёле.

Вельмі прашу вернікаў усіх гродзенскіх парафій, а асабліва моладзь, падчас Крыжовага шляху і Пальмавой працэсіі даць сапраўднае сведчанне веры і духоўнага хрысціянскага адзінства.

На сумеснае перажыванне нашых сустрэч ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Прашу пробашчаў г. Гродна прачытаць у нядзельных аб'явах 13.03.2016 гэтае запрашэнне і вельмі прашу заахвоціць вернікаў да ўдзелу ў сумесных набажэнствах для ўсяго горада.