Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Дыяцэзія

Мужчынскія манаскія супольнасці

Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты)

г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Міхайліна, 1; тэл. (8 0511) 2-20-41

г. Гродна, вул. Курчатава, 41; тэл. (8 0152) 76-92-62

в. Новая Руда, 44; тэл. (8 0152) 99-37-95

аг. Парэчча, вул. Талстога, 4; тэл. (8 0152) 99-33-59

 

Таварыства св. Францішка Сальскага (салезіяне)

г. Смаргонь, вул. Балыша, 1; тэл. (8 01592) 2-27-95

г. Дзятлава, вул. Леніна, 13; тэл. (8 01563) 2-41-75

в. Баруны, вул. Савецкая, 19; тэл. (8 01593) 3-33-47

аг. Жупраны, вул. Багушэвіча, 12; тэл. (8 01593) 3-73-01

 

Ордэн Братоў Меншых Канвентуальных (францішкане)

г. Гродна, вул. Цітова, 11А/56, тэл. (8 0152) 52-13-52

г. Свіслач, вул. Камсамольская, 37; тэл. (8 01513) 3-47-67

г.п. Поразава, вул. Леніна, 13; тэл. (8 01513) 2-06-00

аг. Гальшаны, вул. Кляштарная, 1; тэл. (8 01593) 3-93-99

 

Ордэн Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў (піяры)

г. Ліда, вул. Радасная, 62; тэл. (8 01545) 6-60-41

г. Шчучын, вул. Савецкая, 1; тэл. (8 01514) 2-90-71

 

Кангрэгацыя св. Міхала Арханёла (міхаліты)

в. Васілішкі, вул. Калгасная, 2А; тэл. (8 01514) 4-72-39

в. Старыя Васілішкі, 38; тэл. (8 01514) 4-72-72

в. Шылавічы, вул. Савецкая, 4; тэл. (80152) 3-41-37

 

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (капуцыны)

в. Ліпнішкі, вул. Садовая, 32; тэл. (8 01595) 6-66-82

г. Слонім, вул. Першамайская, 11; тэл. (8 01562) 5-09-69

 

Кангрэгацыя Ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (сэрцане)

г. Гродна, вул. Кабяка, 14; тэл. (8 0152) 54-09-68

г.п. Астрына, вул. 8 сакавіка, 24; тэл. (8 01514) 3-00-07

 

Ордэн Кармэлітаў Босых Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (кармэліты босыя)

в. Гудагай, 3А; тэл. (8 01591) 3-86-62

 

Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны)

в. Германішкі, вул. Цэнтральная, 35А; тэл. (8 01594) 2-50-94

г.п. Воранава, вул. Юбілейная, 47Б; тэл. (8 01594) 2-08-18

 

Кангрэгацыя Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай (аблаты)

в. Селіванаўцы; тэл. (8 0152) 91-84-64

 

Кангрэгацыя Місіянераў Сыноў Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі (кларэтыны)

аг. Азёры, пл. Леніна, 1; тэл. (8 0152) 93-14-64

г.п. Зельва, вул. 50-годдзя УЛКСМ, 16; тэл. (8 01564) 2-30-41

 

Ордэн Рэгулярных Латэранскіх Канонікаў Найсвяцейшага Збавіцеля (канонікі)

в. Ваверка, вул. Лідская, 18; тэл. (8 01545) 7-12-83

 

Ордэн Братоў св. Паўла, першага пустэльніка (паўліны)

г.п. Карэлічы, вул. Фаменка, 1А; тэл. (8 01596) 2-03-40

 

Друкаваць

Знаёмства з дзейнасцю кангрэгацыі сясцёр Францішканак для Церпячых

sestry fraciszk-11У ХІХ ст. на тэрыторыі Польшчы ў складаных умовах расійскай акупацыі і пераследу кансэкраваных асобаў, паўстала 26 жаночых і мужчынскіх безхабітных кангрэгацый кансэкраванага жыцця. Гэта стала магчымым у выніку намаганняў а. Ганарата Казмінскага, дзякуючы якому моладзь магла рэалізаваць сваё пакліканне на сваёй зямлі.

Друкаваць

Знаёмства з дзейнасцю Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам

DSCN2341

Днём заснавання Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам лічыцца 24 кастрычніка 1833 г., калі Караліна Гэрхардзінгер (пазней Маці Тэрэза) і дзве яе сяброўкі пачалі супольнае манаскае жыццё ў Ноінбургу ў Баварыі.

Друкаваць

Знаёмства з дзейнасцю сясцёр серафітак у Беларусі

serafitki 12Мы працягваем нашае знаёмства з манаскімі супольнасцямі і таварыствамі. Сёння бліжэй пазнаёмімся з сёстрамі сэрафіткамі, якія працуюць у Сапоцкіне.

Друкаваць

Агарнем святароў малітвай. Пра апостальства "Маргарытка"

Маці Божая прагне, каб усе верныя горача любілі сваіх святароў таму, што кожны святар з'яўляецца нібы Майсеем, які вядзе Касцёл бяспечным шляхам у  абяцаную зямлю, г.зн. да неба. Без вернікаў і разважлівых святароў Касцёл не ведае, куды ісці, яму не хапае звышнатуральных крыніц асвячэння (Слова Божага, Эўхарыстыі, прабачэння грахоў, ацалення, выратавання ад улады сатаны), а верныя - нібы галіны, аддзеленыя ад вінаградніка. Таму Маці Божая прагне, каб кожны святар зноў знайшоў належнае месца ў Тваім сэрцы, Тваёй малітве, Тваёй сям'і і набыў неабходную яму духоўную абарону і матэрыяльную падтрымку.

Друкаваць

Рух "Мужчыны св. Іосіфа": дапамагчы мужчыне весці сям'ю ў Божае Валадарства

З канца кастрычніка пры гродзенскай катэдры існуюць дзве групы каталіцкага руху “Мужчыны св. Іосіфа”. Пакуль гэта адзіныя такога кшталту групы ў Беларусі. У Гродне штотыднёвыя сустрэчы мужчын, прысвечаныя разважанням пра веру і Бога, аказаліся вельмі запатрабаванымі. Пра тое, як развіваецца ў нас рух “Мужчыны св. Іосіфа” і чаму яго ідэя ўдала прыжываецца, распавёў яго каардынатар Аляксандр Кузняцоў.

Друкаваць

Хроніка

1989-91

25 ліпеня 1989 г.
Апостальская Сталіца ўтварыла для католікаў Беларусі Мінскую дыяцэзію і прызначыла яе біскупам Тадэвуша Кандрусевіча, назначыўшы яго Апостальскім Адміністратарам. Ксёндз Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся ў Адэльску, выконваў функцыі пробашча ў Францішканскім касцёле за Нёманам.

1 верасня 1990 г.
Адкрылася Вышэйшая духоўная семінарыя. Яе Заступнікамі былі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя Беззаганнага Зачацця, св. Міхал-Арханёл і св. Юда Тадэвуш, Апостал.

15 снежня 1990 г.
Фарны касцёл быў узведзены папам Янам Паўлам II у ранг Меншай Базылікі.

13 красавіка 1991 г.
Стварэнне Гродзенскай дыяцэзіі папам Янам Паўлам II. Гродзенская дыяцэзія ўваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на правах суфраганіі. Межамі дыяцэзіі з'яўляюцца межы Гродзенскай вобласці. У гэты дзень Святы Айцец Ян Павел II назначае пробашча парафіі Святога Духа ў Вільні, кс. Аляксандра Кашкевіча, біскупам новай дыяцэзіі. Дэвіз біскупскай паслугі: "Езу, давяраю Табе". Меншая Базыліка ў Гродне становіцца катэдрай Гродзенскай дыяцэзіі.

23 мая 1991 г.
Адбылася кансэкрацыя біскупа кс. Аляксандра Кашкевіча ў катэдральнай базыліцы ў Гродне. Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у вёсцы Падгайдзі, у парафіі Эйшышкі Віленскай архідыяцэзіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе і 30 мая 1976 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. У 1976 – 1981 гг. кс. Аляксандр Кашкевіч працаваў у Паневежысе вікарыем. У 1981 г. стаў пробашчам парафіі Святога Духа ў Вільні. 14 чэрвеня 2006 г. быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.

Жнівень 1991 г.
Першы агульнадыяцэзіяльны выезд вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі ў Чанстахову для сустрэчы з папам Янам Паўлам II.

9 кастрычніка 1991 г.
Кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Казімір Свёнтэк наведалі Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Ксёндз пралат Станіслаў Кучынскі атрымаў тытул інфулата. 

1992–93

12 студзеня 1992 г.
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся першыя ў гісторыі новапаўсталай дыяцэзіі святарскія пасвячэнні, якія кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыякану Анатолію Маркоўскаму.

1993
Пілігрынацыя абраза Будслаўскай Божай Маці ў Гродзенскай дыяцэзіі. Вернікі паасобных парафій дыяцэзіі адаравалі суткі абраз Божай Маці.

10 ліпеня 1993 г.
Адбылося асвячэнне касцёла св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску. Яго асвяціў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

15 верасня 1993 г.
Вернікі нашай дыяцэзіі і клерыкі гродзенскай ВДС сустракаліся з папам Янам Паўлам II у Вільні.

25 лістапада 1993 г.
Апостальская Сталіца - па просьбе біскупа і вернікаў - сваёй булай надала Гродзенскай дыяцэзіі Заступнікаў. Галоўнай Заступніцай стала Вастрабрамская Божая Маці (16 лістапада), другараднымі - св. Казімір, каралевіч, (4 сакавіка) і св. Максімільян, святар і мучанік (14 жніўня).

1996

25 сакавіка Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы манаскі дом сёстраў назарэтанак у Гродне.

04 мая
Адбыўся навукова-душпастырскі сімпозіум з нагоды пяцігоддзя дыяцэзіі. Сімпозіум адбыўся ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў. Падчас спаткання былі прачытаны даклады аб становішчы Касцёла ў Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.

8 мая
Памёр кс. пралат Станіслаў Кучыньскі – апостальскі натарыус, генеральны вікарый, першы рэктар ВДС у Гродне. Пахавальная Імша была адпраўлена ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. Цела памерлага спачыла на парафіяльных могілках Олькавічы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

17-19 мая
У парафіі Ліда - Слабодка адбыўся Дыяцэзіяльны з'езд моладзі. Падчас спатканняў моладзь пазнаёмілася з пагрозай дзейнасці сект у нашай дыяцэзіі.

24 мая
350-гадовы юбілей касцёла ў парафіі Дзятлава.

10 ліпеня
Ліда, Рыбіноўскага – асвячэнне крыжа і пляца пад будаўніцтва касцёла Святой Сям'і.

15 верасня
Астравец – асвячэнне касцёла Узвышэння Святога Крыжа.

12 кастрычніка
Астрына – асвячэнне новага касцёла св. Тэрэзы і званоў.

1997

2 сакавіка
Выхад першага нумара дыяцэзіяльнай газеты "Слова Жыцця". Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў са словамі заахвочвання: "Паклапаціцеся, каб "Слова" апынулася ў нашых дамах, каб яго чыталі".

19 сакавіка
Ва ўрачыстасць св. Юзафа ў парафіі Каменка ксёндз біскуп Аляксандр на дыяцэзіяльным праве ўстанавіў супольнасць Сёстраў Маці Міласэрнасці. У гэты дзень у прысутнасці ксяндза біскупа сёстры аднавілі вечныя шлюбы, атрымалі асвечаныя пярсцёнкі на знак шлюбу з Хрыстом, а таксама тэкст Канстытуцыі супольнасці.

1 мая
Ксёндз біскуп Аляксандр пасля асвячэння звону і пляцу пад будаўніцтва касцёла ў Скідзелі цэлебраваў першую св. Імшу ў часовай капліцы.

15 мая
У парафіі Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў звон, які назвалі "Марыя".

7 чэрвеня
Ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў капліцу ў Жытомлі.

14 чэрвеня
У катэдральным касцёле ў Гродне дыяканы Віктар Субель, Станіслаў Лабан і Казімір Войнюш атрымалі святарскія пасвячэнні з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча.

20 чэрвеня
Ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваную капліцу ў Старым Сяле (пар. Дзярэчын).

21 чэрвеня .
Пачатак пілігрынацыі фігуры Фацімскай Божай Маці.

21 верасня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу Божай Міласэрнасці ў Лошы (пар. Гудагай).

12 кастрычніка
У катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскіх пасвячэнняў выпускнікам гродзенскай ВДС: дыякану Аляксандру Сасноўскаму (Рагозніца), дыякану Юрыю Федуку (Ваўкавыск), дыякану Аляксандру Пятровічу (Ашмяны), дыякану Юзафу Багдзевічу (Новы Двор).

8 лістапада
У вёсцы Кватэры (пар. Вялікая Бераставіца) кс. біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваную капліцу Божай Маці Міласэрнасці.

9 лістапада
Кс. біскуп Аляксандр асвяціў вуглавы камень пад будаўніцтва капліцы ў Падліпках.

16 лістапада
Ва ўрачыстасць Божай Маці Міласэрнасці кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую капліцу ў Масцвілішках (пар. Ашмяны), перабудаваную з дзіцячага сада. На ўрачыстасць прыбыў таксама тагачасны ардынарый Радомскай дыяцэзіі кс. біскуп Эдвард Матэрскі.

22 – 23 лістапада
У Ашмянах адбылася малітоўная сустрэча моладзі. Яе дэвізам былі словы: "Настаўнік, дзе жывеш? – Ідзіце і ўбачыце" (Ян 1, 35 – 39).

23 лістапада
Ва ўрачыстасць Хрыста – Валадара кс. біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваны касцёл Хрыста – Валадара ў Азёрах.

8 снежня
У Лідзе ўрачыстасць сёстраў-непакалянак сабрала вакол алтара шмат святароў пад кіраўніцтвам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Сёстры адзначалі 75-годдзе сваёй працы ў Лідзе.

1998

24 студзеня
У катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні клерыкам: Яну Балтрукевічу (пар. Мікелеўшчына), Алегу Дулю (пар. Забалаць), Аляксею Раманчуку (пар. Удзел).

4 сакавіка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, дзе наведаў семінарыйны будынак: капліцу, сталовую, аўдыторыі для заняткаў і жылую частку.

25 красавіка
У Пабэрнардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні 6 алюмнам нашай семінарыі.

26 красавіка У парафіі Рагозніца, у касцёле НПМ Каралевы Польшчы, адбылася кансэкрацыя алтара. Кансэкратарамі былі кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

27 красавіка
У Няцечы (дэк. Ліда) на дні засяроджвання манаскіх сёстраў, якія працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі, прысутнічаў кс. арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, апостальскі нунцый у Беларусі.

30 красавіка – 3 мая
У Ваўкавыску адбыліся Дні малітвы моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта было пятая сустрэча маладых.

2 мая
Урачыстае заканчэнне перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай ў Гродзенскай дыяцэзіі і перадача яе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

18 мая
У парафіі Анжадава, у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса, кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы звон, які назвалі "Юзаф, Марыя".

30 мая
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся святарскія пасвячэнні. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, апостальскі нунуцый у Беларусі. Святарскія пасвячэнні з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча прынялі: дыякан Часлаў Паўлюкевіч (Падброддзе), дыякан Андрэй Радзевіч (Радунь) і дыякан Павел Шаньчук (Мікелеўшчына).

6 чэрвеня
У Шастакоўцах (дэк. Шчучын) і ў ваколіцах прайшло ўрачыстае асвячэнне новай капліцы. Святыню Божай Міласэрнасці асвяціў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

10 чэрвеня
Пасля цяжкай хваробы памёр кс. Міхал Варанецкі – першы духоўны айцец Гро-дзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
29 чэрвеня
Адбылося ўрачыстае святкаванне 500-годдзя парафіі св. Апостала Пятра ў Гожы.

4 ліпеня
У Тракелях кс. арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі абвясціў аб прызначэнні кс. Антонія Дзям'янкі дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

29 верасня
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбылася кансэкрацыя кс. біскупа Антонія Дзям'янкі.

27 кастрычніка
У Гродне адбыўся Дыяцэзіяльны з'езд сем'яў. Прысутнічалі прадстаўнікі кожнай парафіі.

14 лістапада
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч у Пабернардынскім касцёле ў Гродне ўдзяліў пасвячэння дыяканату 7 клерыкам ВДС.

17 лістапада
У Скідзелі адбылося ўмураванне краевугольнага каменя ў сцены касцёла св. Юзафа Рамесніка.

6 снежня
У парафіі ў Міры ва ўспамін св. Мікалая кс. біскуп Антоній Дзям'янка падчас святой Імшы асвяціў абраз св. Мікалая.

12 снежня
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся святарскія пасвячэнні дыяканаў Яна Балтрукевіча (Мікелеўшчына) і Андрэя Горбача (Іўе).

1999

15 лютага
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу ў новым манаскім доме супольнасці сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне.

18 лютага
Падчас урачыстай літургіі ў Каменцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч зачытаў ліст Апостальскай Сталіцы аб наданні ксяндзу каноніку Юзафу Грасевічу звання Пралата Яго Свяцейшасці.

24 красавіка
У Пабернардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэння дыяканату 9 клерыкам Гродзенскай ВДС.

30 красавіка – 2 мая
Дыяцэзіяная сустрэча моладзі ў Гродне.

12 мая
У Шчучыне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні Віктару Занеўскаму, алюмну семінарыі аа. піяраў.

26 – 27 мая
У Васілішках адбыўся фестываль рэлігійнай песні.

31 мая
У Лідзе (Слабада) адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча літургічнай службы алтара.

3 чэрвеня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў галоўны алтар у касцёле сёстраў-непакалянак Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме.

7 чэрвеня
Пілігрымы з Гродна сустрэліся са Святым Айцом Янам Паўлам II у Элку.

26 чэрвеня
У гродзенскай катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт святарства 5 дыяканам.

28 чэрвеня
З Гродна вырушыла I пешая пілігрымка ў Тракелі. Дэвізам паломніцтва былі словы: "З Марыяй у новае тысячагоддзе".

12 ліпеня
Гродна – Вішнявец: асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла Божай Міласэрнасці.

12 верасня
У Вярэйках адбылося асвячэнне касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Узначаліў яго кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На св. Імшы прысутнічаў таксама кс. біскуп Эдвард Матэрскі з Радама.

16 кастрычніка
У гродзенскай катэдры 4 прэзбітэры атрымалі святарскія пасвячэнні. Пасвячэнняў удзяліў пастыр дыяцэзіі.

30 кастрычніка
У Пабернардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Антоні Дзям'янка ўдзяліў святарскія пасвячэнні сямі дыяканам.

31 кастрычніка
У Падліпках кс. арцыбіскуп Станіслаў Шымэцкі, мітрапаліт беластоцкі, пры саўдзеле ксяндзоў біскупаў Аляксандра і Антонія асвяціў касцёл Маці Божай Міласэрнасці.

25 снежня
У гродзенскай катэдры адбылося святкаванне вялікага юбілею хрысціянства ў нашай дыяцэзіі.

2000

5 сакавіка
Рым: урачыстасці беатыфікацыі сёстраў-назарэтанак з Навагрудка. Ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел шматлікая група пілігрымаў з нашай дыяцэзіі.

13 сакавіка
У Шчучыне ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Віктару Занеўскаму. Гэта былі першыя святарскія пасвячэнні сярод мясцовых пакліканняў айцоў-піяраў.

19 сакавіка
У гродзенскай катэдры адбыўся юбілейны з'езд рамеснікаў нашай дыяцэзіі. Цэлебраваў урачыстую св. Імшу ксёндз біскуп Антоні Дзям'янка.

7 мая
Юбілейная сустрэча пажарнікаў нашай дыяцэзіі. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз біскуп Антоні Дзям'янка, а ля алтара стаяла каля 40 пажарнікаў у парадных мундзірах.

11 мая
У мікрараёне Паўднёвы ў Гродне адбылася кансэкрацыя касцёла Беззаганага Зачацця НПМ. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

13 мая
У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні адзінаццаці кандыдатам у святарства.

3 чэрвеня
У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні 6 новым дыяканам.

11 чэрвеня
Асвячэнне касцёла Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз біскуп Казімір Рычан з Кельцаў.

12 чэрвеня
Ксёндз біскуп Антоні Дзям'янка быў прызначаны рэктарам ВДС у Гродне.

23 – 25 чэрвеня
У Гродзенскай дыяцэзіі адбыўся I Эўхарыстычны кангрэс

24 чэрвеня
У Смаргоні кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Аляксандру Яшэўскаму з супольнасці ксяндзоў-тэрцыянаў.

26 – 28 чэрвеня
У Гродне ў м-не Дзевятоўка адбыўся I фестываль рэлігійнай песні "Te Deum Laudamus".

15 ліпеня
Асвячэнне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні.

23 ліпеня
Асвячэнне касцёла Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

1 жніўня
Падзяка Богу за беатыфікацыю 11 сёстраў назарэтанак мучаніц у Навагрудку.

7 – 21 жніўня
Моладзь нашай дыяцэзіі (каля 280 чалавек) прыняла ўдзел у XV Сусветных днях моладзі ў Рыме.

19 жніўня
У Пабрыгіцкім касцёле 5 сёстраў назарэтанак склалі вечныя шлюбы. Урачыстасць узначаліў пастыр дыяцэзіі.

20 жніўня
Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла ў Путрышках. Асвяціў яго ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

25 – 26 жніўня
Юбілейныя Дні моладзі ў Гродне.

3 верасня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляцоўку пад будаўніцтва касцёла Унебаўзяцця НПМ і св. Юзафа Каласанса ў Лідзе ў м-не Індустрыяльны.

1 кастрычніка
Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва капліцы Божай Міласэрнасці, якое ажыццявіў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

7 кастрычніка
Урачыстасць умуравання вуглавога каменя пад будаўніцтва новага касцёла і душпастырскага асяродка айцоў рэдэмптарыстаў у Гродне ў мікрараёне Дзевятоўка.

14 кастрычніка
У Гродне прайшоў дыяцэзіяльны юбілей сем'яў. Прыехалі сем'і з усіх дэканатаў нашай дыяцэзіі. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў кс. біскуп Антоні Дзям'янка.

22 кастрычніка
У гродзенскай катэдры адбыўся юбілейны з'езд службы аховы здароўя пад дэвізам "Хворы з'яўляецца для цябе Хрыстом". Пастыр дыяцэзіі быў галоўным цэлебрантам св. Імшы.

27 – 28 кастрычніка
10-годдзе Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На ўрачыстасцях прысутнічаў ксёндз арцыбіскуп Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі па справах каталіцкага выхавання. У гэты дзень у семінарыі сабраліся яе выпускнікі.

31 кастрычніка
Пачалася юбілейная пілігрымка настаўнікаў у Рым. 42 настаўнікі вырушылі да магіл Апосталаў. Заканчэнне святкавання 90-годдзя пачатку будаўніцтва парафіяльнай святыні ў Лаздунах. Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую св. Імшу і асвяціў новы галоўны алтар.

18 лістапада
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў адбудаваную капліцу ў Жамыслаўлі (парафія Суботнікі).

22 лістапада
У дзень успаміну св. Цэцыліі ў гродзенскай катэдры адбыўся юбілей музыкантаў. У многіх парафіях вернікі паслухалі канцэрты сакральнай музыкі, убачылі выступленні музычных калектываў.

26 лістапада
У гродзенскай катэдры члены душпастырства чыгуначнікаў ушанавалі вялікі юбілей хрысціян.

26 лістапада
Гродзенскі юбілей чыгуначнікаў. Урачыстую св. Імшу адправіў Пастыр дыяцэзіі.

2 снежня
У гродзенскай катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні тром выпускнікам ВДС у Гродне. На супольнай Эўхарыстыі прысутнічаў кс. бп Антоні Дзям'янка.

9 снежня
Пасвячэнні дыяканату для шасці алюмнаў Гродзенскай ВДС, якія ўдзяліў рэктар ВДС кс. бп Антоні Дзям'янка.

2001

5 студзеня
Заканчэнне Юбілею ў гродзенскай катэдры.

29 красавіка – 1 мая
У Гродне адбыліся Дні моладзі пад дэвізам "Вазьмі свой крыж і ідзі за Мной".

1 мая
У Скідзелі кс. бп Аляксандр асвяціў новы Парафіяльны дом.

5 мая
Гродзенскі Касцёл дзякаваў за 10 гадоў існавання адноўленых структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі.

13 мая
У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні і пасвячэнні дыяканату выпускнікам кракаўскай семінарыі айцоў піяраў

19 мая
У гродзенскай катэдры Пастыр дыяцэзіі ўдзяліў святарскія пасвячэнні васьмі дыяканам.

2 чэрвеня
Падзячная пілігрымка вернікаў нашай дыяцэзіі ў Вільна з нагоды 10-годдзя дыяцэзіі.

20 чэрвеня
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў памяшканні дыяцэзіяльнага выдавецтва, рэдакцыі газеты "Слова Жыцця" і кнігарні ў новым будынку Дыяцэзіяльнай Курыі.

25 – 27 чэрвеня
Аўтобусная пілігрымка ў Львоў на спатканне з Папам Янам Паўлам ІІ.

28 – 30 чэрвеня
II Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні. У ім прыняло ўдзел 527 чалавек.

21 ліпеня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц і фундамент пад будаўніцтва новай капліцы св. Казіміра ў Дзітве.

29 ліпеня
Пастыр дыяцэзіі асвяціў разбудаваную капліцу св. Ганны ў Глебавічах у парафіі Індура.

11 жніўня
Кс. бп Антоній Дзям'янка асвяціў кляштар сясцёр бернардынак у Слоніме. У кляштары пасялілася 6 манаскіх сясцёр.

12 жніўня
У доме сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, у прысутнасці кс. бпа Антонія Дзям'янкі, тры сястры склалі часовыя шлюбы, а тры – вечныя шлюбы.

18 жніўня
Кс. бп Антоній Дзям'янка асвяціў новую святыню ў Бярозаўцы.

26 жніўня
У лідскай парафіі Св. Сям'і адбыліся вечныя шлюбы с. Алены з Супольнасці Дачок Марыі Беззаганнай. Святую Імшу ўзначальваў кс. бп Антоній Дзям'янка.

15 верасня
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц пад будаўніцтва новага касцёла ў парафіі Бердаўка (дэк. Ліда).

22 верасня
Кс. бп Антоній Дзям'янка асвяціў пляц пад будаўніцтва новага касцёла ў парафіі Першамайск (дэк. Шчучын).

29 верасня
Кс. бп Аляксандр прыняў удзел у X Звычайным сінодзе біскупаў у Рыме. Тэма сустрэчы: "Біскуп як слуга Евангелля Хрыста для надзеі свету".

1 лістапада
Дыяцэзіяльная сустрэча міністрантаў пад дэвізам "Валадар над намі, Хрыстэ". У Гродна прыбыло 300 міністрантаў з 39 парафій дыяцэзіі.

10 лістапада
Тры дыяканы, выпускнікі нашай семінарыі, атрымалі святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

16 лістапада
У катэдральнай базіліцы адбыліся пасвячэнні дыяканату, якія ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

25 лістапада
IV сустрэча Душпастырства чыгуначнікаў Беларусі. У парафію Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы прыехала 80 чалавек.

2 снежня
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу св. Барбары на старых могілках у парафіі Ліда-Фара.

4 снежня
Кс. абп Іван Юрковіч, апостальскі нунцый у Мінску, упершыню наведаў нашу дыяцэзію.

6 снежня
Адышоў да Бога кс. пралат Алойзы Тамковіч.

2002

7 красавіка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў абраз Езуса Міласэрнага ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці на Вішняўцы.

14 красавіка
Сястра Юстына ў прысутнасці кс. б-па Аляксандра Кашкевіча склала ўрачыстыя вечныя шлюбы ў манаскай супольнасці сясцёр бернардзінак. На ўрачыстасці прысутнічаў таксама кс. бп Антоні Дыдыч, драгічынскі біскуп.

18–29 красавіка
Кс. бп Антоні Дзям'янка наведаў дэканат Астравец.

3–5 мая
У Лідзе адбылася штогадовая сустрэча моладзі гродзенскай дыяцэзіі. Яе дэвізам былі словы: "Вы – соль зямлі. (...) Вы – святло свету" (Мц 5, 13).

11 мая
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Лідзе фундамент святыні, якую будуюць айцы піяры. Падчас урачыстасці адбыліся вечныя шлюбы двух новых айцоў піяраў: Віктара Цеслёўскага (пар. Рагозніца) і Віталія Цыбульскага (пар. Шчучын).

12 мая
У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні двум дыяканам з манаскай супольнасці айцоў піяраў: Андрэю Агелю і Віталію Серку, а Віталію Цыбульскаму – пасвячэнні дыяканату.

13 мая
У гродзенскай турме ўпершыню была адпраўлена святая Імша. Літургію ўзначаліў кс. бп Антоні Дзям'янка. У ёй прынялі ўдзел каля 40 вязняў з гаспадарчай абслугі.

19 мая
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў воранаўскую парафіяльную святыню апостала Юды Тадэвуша і Божай Міласэрнасці.

24 мая
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у парафіі Ліпнішкі асвяціў новую капліцу Узвышэння Святога Крыжа.

25 мая
У гродзенскай катэдральнай базіліцы сакрамант святарства прыняў дыякан Андрэй Бурак (пар. Ліда-Фара).

31 мая – 1 чэрвеня
У Васілішках (дэк. Шчучын) адбыўся дэканальны Фестываль рэлігійнай песні.

8 чэрвеня
У Воранава кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Станіславу Вашкевічу з супольнасці ксяндзоў палацінаў.

9 ліпеня
У Гродна прыбыў кардынал Эдмунд Шока, кіраўнік Папскай камісіі Ватыкана.

17 жніўня
У Пабрыгіцкім касцёле адбыліся вечныя шлюбы сясцёр назарэтанак: с. Таццяны Стасюкевіч і с. Філатэі Ціхановіч.

29 жніўня
З'езд Службы алтара ў Гродна. Св. Імшу для міністрантаў узначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

4 кастрычніка
У гродзенскую катэдру прыбыў Апостальскі Нунцый у Беларусі кс. абп Іван Юрковіч.

5 кастрычніка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу падзякі за IV гадавіну ўзнікнення руху АА ў Гродне.

6 кастрычніка
Памёр кс. Антоній Саміла, адміністратар парафіі святых Пятра і Паўла ў Гожы.

13 кастрычніка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч адправіў св. Імшу ў Шчучыне з нагоды 285-годдзя прыбыцця айцоў піяраў. У гэты дзень на сваё месца вярнуліся рэліквіі св. Інакенція мучаніка.

20 кастрычніка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу ў вёсцы Падбалоцце (пар. Крамяніца).

26 кастрычніка
Пастыр нашай дыяцэзіі асвяціў капліцу Узвышэння Святога Крыжа ў Амбілеўцах (пар. Лядск).

16 лістапада
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату алюмнам VI курса Гродзенскай ВДС.

17 лістапада
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы касцёл у Доцішках (дэк. Радунь).

19-20 лістапада
Алюмны VI курса разам з ксяндзом прэфектам Уладзімірам Гуляем па традыцыі здзейснілі падзячную пілігрымку ў Вострую Браму.

30 лістапада
Асвячэнне новага парафіяльнага дома ў Індуры. Яго здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

1 снежня
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую капліцу Божай Міласэрнасці ў Свіслачы (дэк. Гродна-Захад).

4 снежня
У парафіі Вішнева (дэк. Смаргонь) адышоў у вечнасць кс. пробашч Юзаф Кісель, які выконваў тут душпастырскую службу з 1940 года.

8 снежня
Кансэкрацыя касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіі Ліда-Слабодка. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт з Масквы.

14 снежня
У будынку Дыяцэзіяльнай Курыі ў Гродне адбылося XV Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

15 снежня
Яго Эмінэнцыя кс. кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады па справах еднасці хрысціян, наведаў Гродна і адправіў урачыстую св. Імшу ў катэдральнай базіліцы.

2004

6 студзеня
Урачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч, у гродзенскай катэдры распачалася вечная адарацыя.

17 студзеня
Адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. бп Эдвард Самсэль, пастыр Элцкай дыяцэзіі і шматгадовы выкладчык ВДС у Гродне.

9 – 16 лютага
Ксяндзы біскупы прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Рым да парогаў Апосталаў.

15 сакавіка
У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату чатыром выпускнікам Гродзенскай ВДС.

2 – 4 мая
У Смаргоні адбылася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Яе дэвізам былі словы Езуса: "Гэта Маці твая" (Ян 19, 27).

24 мая
Прэзбітэрый Гродзенскай дыяцэзіі папоўніўся шасцю новымі святарамі. У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант святарства.

25 мая
Пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату ў Супольнасці айцоў піяраў. Іх узяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч у парафіяльным касцёле ў Шчучыне.

17 чэрвеня
У Навагрудку адбылася эксгумацыя астанкаў слугі Божай сястры Маргарыты (Людвікі Банась) у навагрудскую фару Перамянення Пана.

7 – 9 ліпеня
Адбыўся III Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні "Te Deum Laudamus".

19 верасня
У Ашмянах памёр кс. Антоній Юсель, пробашч парафіі ў Граўжышках.

21 верасня
Парафія ў Дзярэчыне святкавала два юбілеі: 90 гадоў з моманту ўзнікнення касцёла і 10 гадоў пасля яго адбудовы. Падчас урачыстасці кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Дзярэчыне дом сясцёр назарэтанак.

25 верасня
У Гродне ў дыяцэзіяльнай курыі адбылася XVIII пленарная сесія Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У Гродна прыбыў Апостальскі нунцый абп Іван Юрковіч.

28 верасня
Урачыстае святкаванне 350-годдзя святыні ў Міхалішках. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям'янка.

5 кастрычніка
У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Вітольду Петэльчыцу і пасвячэнні дыяканату Марку Кудаху.

12 кастрычніка
У гродзенскай катэдральнай базіліцы распачалася Нацыянальная пілігрымка Касцёла ў Беларусі. Пілігрымку ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям'янка.

16 лістапада
У гродзенскай катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату 11 алюмнам ВДС у Гродне.

4 снежня
З гродзенскіх могілак у францішканскі касцёл у Гродне, пасля 76-ці гадоў спачыну, былі перанесены тленныя астанкі Слугі Божага а. Юзафа Фардона.

2004-2009

Хроніка падзей 2004 – 2009 будзе дададзена пазней

2009 - ...

28.12.2009 г. – 2.01.2010 г.
Моладзь з акадэмічнага душпастырства "Open" і маладыя людзі з розных парафій нашай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў 32-ой Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Познані.
Кожны год па ініцыятыве Ватыкана 18 – 25 студзеня праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. У гэтым годзе ён праходзіў пад дэвізам: "І вы – сведкі гэтага" (Лк 24, 48).

14 лютага
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў манаскі дом аа. рэдэмптарыстаў і пабудаваны касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, які быў аддадзены для здзяйснення літургічных мэт.

27 сакавіка
Напярэдадні XXV Сусветнага дня моладзі ў Гродне, другі раз адбылася працэсія Крыжовага шляху Езуса Хрыста вуліцамі горада.

17 красавіка
У абласной бальніцы ў Гродне была асвечана новая капліца св. Космы і Дам'яна, першых вучняў Хрыста і дактароў.

7 – 9 мая
Прайшлі Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Шчучыне.

2 мая
Згодна з традыцыяй у дыяцэзіяльны Дзень маці прайшла чарговая пешая пілігрымка ў санктуарый Яснагурскай Божай Маці, якая цярпліва нас слухае, на пагорак Надзеі ў Капцёўцы, а таксама пілігрымка маці з Ашмянаў у санктуарый у Баруны.

29 мая
Адбыліся святарскія і дыяканскія пасвячэнні ў катэдральнай базыліцы ў Гродне. Былі асвечаны 5 новых святароў і адзін дыякан.

13 чэрвеня
У Адэльску адбылося ўрачыстае набажэнства з нагоды 520-й гадавіны касцёла Унебаўзяцця НПМ і асвячэнне помніка св. Антонію, пастаўленага пробашчам і парафіянамі пры галоўнай вуліцы Адэльска.

14 – 17 чэрвеня
У пасёлку Паўднёвы (каля г. Гродна) і парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ( м-н Дзевятоўка) адбылася II парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Яна праходзіла пад дэвізам: "Рух фарміруе розум, сэрца і цела".

4 - 5 ліпеня
Урачыстасці ў Тракелях.

10 ліпеня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч кансэкраваў пабудаваны касцёл Святой Сям'і ў Лідзе.

4 – 5 жніўня
З нагоды пяцігоддзя каранацыі абраза Кангрэгацкай Божай Маці прайшло малітоўнае чуванне перад абразом Божай Маці.

21 жніўня
А 12-ай гадзіне ў касцёле Звеставання НПМ (Пабрыгіцкі) у Гродне сястра М. Яна Курловіч з супольнасці сёстраў Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта склала вечныя шлюбы.

3 – 12 верасня
Выкладчыкі і клерыкі ВДС ў Гродне ажыццявілі паломніцтва ў Рым.

Верасень.
Адкрыццё каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі.

25 верасня
У Поразаве (дэканат Ваўкавыск) адбыліся ўрачыстасці, звязаныя з 550-годдзем паўстання парафіі.

5 кастрычніка
Урачыстае адкрыццё XXI акадэмічнага года і ўрачыстае святкаванне XX-годдзя ВДС у Гродне.

23 кастрычніка
У будынку ВДС у Гродне прайшоў сімпозіум "Адказнае бацькоўства: маральныя і медыцынскія аспекты".

16 лістапада
Адбыліся святарскія пасвячэнні дыяканаў Алега Канановіча і Паўла Барысюка.

6 - 8 снежня
Кардынал Зянон Грахалеўскі наведаў Гродна.

8 снежня
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ у катэдральнай базыліцы ў Гродне прайшлі дыяканскія пасвячэнні

Спіс парафій Гродзенскай дыяцэзіі

Астравецкі дэканат

· Астравец - Адшукання Св. Крыжа
· Астравец - св. Космы і Дам’яна
· Быстрыца - Узвышэння Св. Крыжа
· Варняны - св. Юрыя
· Вялікія Свіранкі - св. Юрыя
· Гервяты - Найсвяцейшай Тройцы
· Гудагай - Наведзінаў НПМ
· Градоўшчына - св. Андрэя Баболі
· Дайлідкі (Даукшышкі) - Апекі НПМ
· Жукойні-Жэлядскія - НПМ з Гары Кармэль
· Клюшчаны - св. Яўхіма
· Кемелішкі - Нараджэння НПМ
· Міхалішкі - св. Міхала Арханёла

Ашмянскі дэканат

· Ашмяны - св. Міхала Арханёла
· Анжадава - Найсвяцейшага Сэрца Езуса i Анёлаў Ахоўнікаў
· Баруны - св. апосталаў Пятра і Паўла
· Гальшаны - св. Яна Хрысціцеля
· Граўжышкі - св. апосталаў Пятра і Паўла
· Жупраны - св. апосталаў Пятра і Паўла
· Мураваная Ашмянка - Імя НПМ
· Цудзенішкі - св. апостала Якуба

Бераставіцкі дэканат

· Вялікія Эйсманты - Імя НПМ і св. Яна Непамука
· Вялікая Бераставіца - Перамянення Пана
· Малая Бераставіца - св. Антонія з Падвы
· Заневічы - Найсвяцейшага сэрца Пана Езуса і св. Ясафата
· Макараўцы (Уснаж) - Узвышэння Св. Крыжа
· Свіслач - св. Францішка Асізскага

Ваўкавыскі дэканат

· Ваўкавыск - св. Вацлава
· Ваўкавыск, св. Станіславa
· Вярэйкі - Імя НПМ
· Гнезна - св. Міхала Арханёла
· Ізабэлін - НПМ Няспыннай Дапамогі
· Крамяніца - Божага Цела
· Мсцібава - св. Яна Хрысціцеля
· Падароск - св. Елізаветы Венгерскай і Божай Міласэрнасці
· Поразава - св. Міхала Арханёла
· Рэпля - Імя НПМ
· Рось - Найсвяцейшай Тройцы
· Шыдловічы - Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенскі дэканат (Захад)

· Адэльск - Унебаўзяцця НПМ
· Гродна-Аўгустовак
· Гродна (Пабернардынскі) - Адшукання Св. Крыжа
· Гродна (Пабрыгіцкі) - Звеставання НПМ
· Гродна (Вішнявец) - Божай Міласэрнасці
· Гродна (Францішканскі) - Маці Божай Анёльскай
· Гродна (Паўднёвы) - Беззаганнага Зачацця НМП
· Гожа - св. апосталаў Пятра і Паўла
· Індура - Найсвяцейшай Тройцы
· Капцёўка - Унебаўзяцця НПМ
· Квасоўка - Беззаганнага Зачацця НПМ

Гродзенскі дэканат (Усход)

· Азёры - Хрыста Валадара · Грандзічы - св. Роха
· Гродна (Дзевятоўка) - Найсвяцейшага Адкупіцеля
· Гродна (катэдральны) - св. Францішка Ксаверыя
· Гродна - св. Юзафа
· Жытомля - Беззаганнага Сэрца НПМ
· Казловічы - Унебаўзяцця НПМ i св. Андрэя Баболі
· Кашубінцы - Беззаганнага Зачацця НПМ
· Новая Руда - св. Юрыя
· Прывалкі - св. Юды Тадэвуша
· Путрышкі - св. Казіміра
· Парэчча - Маці Божай Нястомнай Дапамогі
· Скідзель - Унебаўзяцця НПМ i св. Юзафа Рамесніка

 

Дзятлаўскі дэканат

· Дварэц - Божага Цела
· Дзятлава - Унебаўзяцця НПМ
· Наваельня - Сэрца Пана Езуса
· Казлоўшчына - Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса
· Падвялікае - МБ Анёльскай
· Раготна - св. Анёлаў Ахоўнікаў
· Руда Яворская - св. Юзафа
· Скрундзі - св. Міхала Арханёла
· Стараельня - Найсвяцейшай Тройцы

Дэканат Іўе

· Бакшты - св. Губерта
· Дуды - Нараджэння НПМ
· Геранёны - св. Мікалая б-па
· Іўе - св. апосталаў Пятра і Паўла
· Юрацішкі - Перамянення Пана
· Лаздуны - св. Сымона і Юды Тадэвуша
· Ліпнішкі - св. Казіміра
· Суботнікі - св. Уладзіслава
· Сурвілішкі - Найсвяцейшай Тройцы
· Трабы - Нараджэння НПМ

Лідскі дэканат

· Белагруда - св. Міхала Арханёла
· Беліца - св. Юрыя
· Бердаўка - Найсвяцейшай Тройцы
· Ваверка - Перамянення Пана
· Крупава - Найсвяцейшай Тройцы
· Ліда (Фарны) - Узвышэння Св. Крыжа
· Ліда (Індустрыяльны) - Унебаўзяцця НПМ
· Ліда (Маладзёжны) - Божай Міласэрнасці
· Ліда (Слабада) - Беззаганнага Зачацця НПМ
· Ліда (Рыбіноўскага)- св. Сям'і
· Мінойты - Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i Андрэя Баболі
· Моцевічы - МБ Чанстахоўскай
· Нецеч - св. Міхала Арханёла
· Першамайск/Нецеч - св. Казіміра

Мастоўскі дэканат

· Воўпа - св. Яна Хрысціцеля
· Лунна - св. Ганны
· Мікелеўшчына - Наведзінаў НПМ
· Масты - Маці Божай Тройчы Цудоўнай
· Пяскі - МБ Ружанцовай
· Правыя Масты - св. Яна Хрысціцеля
· Рагозніца - НПМ Каралевы Польшчы
· Струбніца - Найсвяцейшай Тройцы

Навагрудскі дэканат

· Бярозаўка - Спаслання Духа Св.
· Карэлічы - Маці Божай Нястомнай Дапамогі
· Мір - Мікалая, б-па
· Навагрудак (Фарны) - Перамянення Пана
· Навагрудак - св. Міхала Арханёла
· Варонча - св. Ганны
· Усялюб - св. Казіміра

Дэканат Радунь

· Беняконі - св. Яна Хрысціцеля
· Воранава - св. апостала Сымона і Юды Тадэвуша
· Вайдацішкі - св. Марыі Магдалены
· Германішкі - Найсвяцейшай Тройцы
· Доцішкі - Божай Міласэрнасці
· Забалаць - Найсвяцейшай Тройцы
· Жырмуны - Адшукання Св. Крыжа
· Канвалішкі - Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса
· Нача - Унебаўзяцця НПМ
· Осава - св. Юрыя
· Пеляса - св. Ліна
· Радунь - Маці Божай Ружанцовай
· Тракелі - Наведзінаў НПМ

Сапоцкінскі дэканат

· Адамавічы - Унебаўзяцця НПМ
· Галынка - Узвышэння Св. Крыжа
· Падлабенне - МБ Ружанцовай
· Перстунь - Дабравешчання НПМ
· Сапоцкін - Унебаўзяцця НПМ
· Селіванаўцы - Перамянення Пана
· Зарачанка - Нараджэння НПМ

Дэканат Смаргонь

· Аславеняты - св. Яна Хрысціцеля
· Вішнева - св. Юды Тадэвуша
· Войстам - Найсвяцейшай Тройцы
· Данюшава - Найсвяцейшай Тройцы
· Крэва - Перамянення Пана
· Нестанішкі - Маці Божай Добрай Рады
· Смаргонь - св. Міхала Арханёла
· Солы - Маці Божай Ружанцовай
· Жодзішкі - Найсвяцейшай Тройцы

Слонімскі дэканат

· Альбярцін - Маці Божай Каралевы Супакою
· Дзярэчын - Унебаўзяцця НПМ
· Луконіца - св. Міхала Арханёла
· Міжэрычы - Абвяшчэння НПМ
· Новадзявяткавічы - св. Апп. Пятра і Паўла
· Сялявічы - св. Барбары
· Слонім - св. апостала Андрэя
· Слонім - Беззаганнага Зачацця НПМ
· Зэльва - Найсвяцейшай Тройцы

Шчучынскі дэканат

· Дзембрава - п.н. Найсвяцейшай Тройцы
· Ішчолна - Найсвяцейшай Тройцы
· Каменка - св. Антонія Падуанскага
· Лядск - св. Станіслава, біскупа
· Новы Двор - Унебаўзяцця НПМ
· Астрына - св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
· Першамайск - Узвышэння Св. Крыжа
· Ражанка - св. апосталаў Пятра і Паўла
· Скрыбаўцы, п.н. Хрыстуса Валадара
· Шчучын - св. Тэрэзы
· Старыя Васілішкі - св. апосталаў Пятра і Паўла
· Васілішкі - св. Яна Хрысціцеля
· Жалудок - Унебаўзяцця НПМ
 
 
 
 

Друкаваць

Жаночыя манаскія супольнасці

Супольнасць сясцёр Найсвяцейшай сям'і з Назарэта (назарэтанкі)

г. Гродна, вул. К. Маркса, 26; тэл. (8 0152) 72-32-50, 75-36-58

г. Гродна, вул. К. Маркса, 4; тэл. (8 0152) 75-35-78

г. Навагрудак, вул. 1 Мая, 26; тэл. (8 01597) 2-33-41

г. Ліда, вул. Ленінская, 9/16; тэл. (8 01561) 4-29-68

 

Супольнасць сясцёр кармэлітанак ад Дзіцятка Езус (кармэлітанкі)

в. Адамавічы, 7, тэл. (8 0152) 94-50-96

в. Гудагай, 3а;  тэл. (8 01591) 3-86-62

 

Супольнасць сясцёр Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (сёстры Маці Міласэрнасці)

г. Гродна, вул. Скосная, 12; тэл. (8 0152) 52-51-76

в. Каменка, вул. Школьная, 42; тэл. (8 01514) 3-46-75

г.п. Жалудок, вул. Савецкая, 46; тэл. (8 01514) 3-34-34

в. Ліпнішкі, вул. Зялёны луг, 37; тэл. (8 01595) 3-66-73

 

Супольнасць сясцёр Школьных Нотр-Дам (нотэрдамкі)

г. Ваўкавыск, вул. К. Маркса, 31; тэл. (8 01512) 4-50-50

г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Міхайліна,1; тэл. (8 01511) 2-20-41

г. Ліда, вул. Царука, 32; тэл. (8 01545) 4-41-25

 

Шанштацкі Інстытут сясцёр Марыі (шанштацкія сёстры)

г. Гродна, вул. Церашковай, 29/4; тэл. (8 0152) 44-80-87

г. Масты, вул. Зялёная, 78/3; тэл. (8 01515) 3-17-17

в. Адамавічы, 14; тэл. (8 0152) 94-49-85

 

Супольнасць сясцёр Місіянерак Каталіцкага Апостальства (палатынкі)

г.п. Воранава, вул. Пушкіна, 3; тэл. (8 01594) 2-27-90

 

Супольнасць сясцёр Маці Божай Міласэрнасці (сёстры ад св. Фаустыны)

в. Шылавічы, вул. Савецкая, 1; тэл. (8 01512) 9-42-69

 

Супольнасць сясцёр св. Арханёла Міхаіла (міхаліткі)

в. Васілішкі, вул. Калгасная, 1; тэл. (8 01514) 3-44-10

 

Супольнасць сясцёр Місіянерак Святой Сям'і (місіянеркі Святой Сям'і)

г. Ашмяны, вул. Гальшанская, 1; тэл. (8 01593) 4-42-06

 

Супольнасць сясцёр Місіянерак Хрыста Валадара для Палоніі Загранічнай (місіянеркі Хрыста Валадара)

в. Ваверка, вул. Лідская, 18; тэл. (8 01545) 7-12-07

 

Супольнасць сясцёр св. Кацярыны Дзявіцы і Мучаніцы (катарынкі)

в. Крамяніца; тэл. (8 01564) 3-02-23

 

Супольнасць сясцёр Служак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (служабніцы)

аг. Індура, вул. Рагачэўскага, 92; тэл. (8 0152) 96-25-12

 

Супольнасць сясцёр Служак у Эўхарыстыі (эўхарысткі)

г. Астравец, вул. 60 год кастрычніка, 4; тэл. (8 01519) 2-25-48

аг. Путрышкі, вул. Тарханава, 55а; тэл. (8 0152) 78-00-59

 

Супольнасць Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі)

г.п. Сапоцкіна, вул. Тэалінская, 39; тэл. (8 0152) 99-26-60

 

Манахіні ІІІ Рэгулярнага Закона св. Францішка з Асізі (бернардынкі)

г. Слонім, вул. Я. Купалы, 40А, тэл. (8 01562) 2-31-85

 

Супольнасць Дачок Марыі Дапаможнай (салезіянкі)

г. Смаргонь, вул. Я. Коласа, 49/47; тэл. (8 01592) 29-0-31

 

Безхабітовыя жаночыя манаскія супольнасці

 

Супольнасць сясцёр Найчысцейшага Сэрца Марыі (сэрцанкі)

аг. Парэчча, вул. Палякова, 25Б; тэл. (8 0152) 99-38-86

 

Супольнасць Дачок Марыі Беззаганнай (непакалянкі)

г. Ліда, вул. Гастэлла, 22; тэл. (8 01545) 3-23-67; эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Супольнасць сясцёр Служак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнай з Мар'ёўкі (служкі)

г. Гродна, вул. Купальская, 5; тэл. (8 0152) 52-46-67

 

Супольнасць сясцёр Францішканак ад Церпячых (францішканкі)

г. Бярозаўка, г. Іўе, эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Супольнасць сясцёр Служак Маці Добрага Пастыра (пастыранкі)

г. Гродна, вул. Цэнтральная, 26; тэл. (8 029) 867-09-49

 

Інстытут Кансэкраваных Паннаў (кансэкраваныя панны)

г. Гродна, в. Трабы

 

Друкаваць

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя