Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Знаёмства з дзейнасцю сясцёр серафітак у Беларусі

  • Друкаваць
Падрабязнасці

serafitki 12Мы працягваем нашае знаёмства з манаскімі супольнасцямі і таварыствамі. Сёння бліжэй пазнаёмімся з сёстрамі сэрафіткамі, якія працуюць у Сапоцкіне.

Кангрэгацыя Дачок Маці Божай Балеснай – сэрафітак, была заснавана ў 1881 годзе бласлаўлённым Ганаратам Казьмінскім (капуцынам) і бласлаўлёнай Малгажатай Люцыяй Шэўчык. 

Асноўным харызматам ордэна Дачок Божай Маці з’яўляецца, “ахвярнае прысвячэнне сябе служэнню дзецям і бедным. Маем прынімаць іх за сваіх гаспадароў, а сябе за іх слугаў, служачы ў іх Хрысту”(бл. Ганарат).

Эмблема Кангрэгацыі - сэрца Маці Божай Балеснай прабітае сямі мячамі, і заклік згодна з якім сёстры стараюцца жыць: "Усё для Езуса праз журботнае сэрца Марыі". Праца сясцёр, у асноўным, сканцэнтравана на людзях, якія жывуць у самотнасці і бедных, як матэрыяльна, так і духоўна. 

Большасць сясцёр працуе ў Польшчы, а таксама за мяжой (Францыя, Швецыя, Італія, ЗША, Габон, Балівія, Украіна, Беларусь). 

У Беларусь сёстры прыехалі ў 1989 годзе. На пачатку былі скіраваныя дзве сястры на дапамогу пры катэхэзе. Гэта быў час адразу пасля "перестройки". Касцёлы былі яшчэ зачынены, многія з іх былі ў руінах. Сёстры пачалі сваю дзейнасць у Дунілавічах, Лучаі і Новым Пагосце. На пачатку мелі вельмі шмат перашкод. Мясцовыя вернікі не ведалі, як рэагаваць на дзіўна адзетых жанчын. Некаторыя адразу падалі на калені, затрымоўваліся і глядзелі, пакуль сёстры не знікалі з далягляду. Спачатку ніхто з вернікаў не разумеў патрэбу катэхізацыі. Трэба было знайсці людзей, якія б захацелі слухаць аб Хрысце і верыць у Яго. З Божай дапамогай даволі хутка з'явіліся маладыя людзі з адчыненымі сэрцамі, якія шукалі Бога, а таксама бабулі, якія нястомна прыводзілі ўнукаў, і супрацоўнічалі ў справе евангелізацыі. 

Першапачаткова Катэхізіс выкладаўся па вёсках у прыватных дамах; прыходзілі амаль усе мясцовыя жыхары. На працягу лета рыхтаваліся да І Споведзі і св. Камуніі. Дзяцей і дарослых было шмат, таму што летам да бабуль і дзядуль з'язджаліся ўнукі з усёй Беларусі і з блізкага замежжа. Тым не менш, гэта былі часы, калі людзі баяліся афіцыйна прызнавацца да веры, па-ранейшаму чакалі, чым гэта можа скончыцца. 

Сёстры працавалі ў Віцебскай вобласці каля трох гадоў; пасеялі добрае насенне, якое дало жыццё новым пакліканням да святарства і манаскага жыцця. 

У 1993 годзе сёстры прыйшлі ў мястэчка Сапоцкін (Гродзенская дыяцэзія), дзе яны працавалі ў якасці катэхэткаў, дапамагалі хворым і служылі ў закрыстыі. Гэтую працу манахіні выконваюць і па сённешні дзень.

На момант пачатку свайго служэння у Сапоцкіне, узровень урбанізацыі быў не такім адчувальным. Сёстры пастаянна наведвалі некалькі школ і катэхетычных пунктаў, навучаючы дзяцей і моладзь катэхізісу. У той жа час шукалі самотных, пакінутых людзей, якім неабходна была духоўная і матэрыяльная дапамога. Калі ўмовы і магчымасці дазвалялі, стараліся аказваць дапамогу. Сёстры таксама дбалі пра касцёл, каб быў заўсёды чысты і ўпрыгожаны кветкамі.

У парафіі дзяцей і падлеткаў на дадзены момант значна менш, але ўзрасла колькасць старэйшых людзей, якія патрабуюць дапамогі. Сястра, якая служыць адзінокім, пажылым людзям, стараецца ў першую чаргу, давесці іх да больш глыбокай сустрэчы з Богам, а таксама на колькі гэта магчыма, задаволіць іх матэрыяльныя патрэбы.

Традыцыйна ў вышэйузгаданай парафіі ладзіцца Дзень Хворага. 11 лютага, сёстры дбаюць, каб касцёл наведвала як мага больш людзей, якія не маюць магчымасці сваімі сіламі прыйсці ў святыню. Вігілію Божага Нараджэння самотныя і хворыя таксама праводзяць разам з сёстрамі на супольнай малітве. 

Сёстры асаблівую ўвагу надаюць актыўнай евангелізацыі дзяцей і моладзі праз тэатральныя пастаноўкі, творчыя адпачынкі, экскурсіі і пілігрымкі.

 

Падрыхтавала с. Эўхарыя 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя