У нумары 22 (666), 07 DESEMBER 2025:
Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
Катэдральны касцёл з біскупскай катэдрай – “маці і галава ўсіх касцёлаў дыяцэзіі”, цэнтральнае месца цэлебрацый, якія ўзначальвае ардынарый. Менавіта ў катэдры біскуп абвяшчае навуку, перададзеную непасрэдна ад апосталаў. Тут, нязменна з апостальскіх часоў, удзяляюцца праз ускладанне рук прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Тут у Вялікі чацвер асвячаюцца алеі, якія потым на пра…
Беззаганная
У самай сярэдзіне адвэнтавага чакання Касцёл дорыць нам урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтае свята – быццам прамень святла ў снежаньскім зромку, які агарнуў зямлю.
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адзначаецца ў Касцёле 8 снежня.
У свеце, які быў паранены грахом, у сэрцах, якія часта змучаныя і поўныя неспакою, Бог паказвае нам прыгажосць, с…
Маці Божая Барунская
Паходжанне іконы Маці Божай Барунскай застаецца пэўнай загадкай нават для даследчыкаў. Мастацтвазнаўцы вылучаюць версіі аб тым, што яна з’яўляецца помнікам візантыйскага пісьма або творам старажытнарускага пісьма, а магчыма, мае італьянскае паходжанне ці пераймае італьянскія ўзоры. Для вернікаў жа гэта, перш за ўсё, святыня надзеі, якая адорвае ласкай суцяшэння і Божай дапамогі.
Гісторыя іконы…
Лісты чытачоў
Наша Радзіма багатая на святыя мясціны. І калі выдаецца вольны час, мы з моладзевай групкай з парафіі стараемся наведваць санктуарыі і храмы роднай дыяцэзіі.
Адным з пунктаў нашай апошняй вандроўкі, якая вырушыла з гродзенскага касцёла бл. Мар’яны Бярнацкай у складзе 30 чалавек на чале з пробашчам кс. канонікам Юрыем Марціновічам, стаў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных…
Прыгажэй, Божы дом!
З кожным годам Фарны касцёл у Гродне становіцца ўсё прыгажэйшы. У святыні праводзіцца рэстаўрацыя 13 алтароў, якая трывае ўжо на працягу амаль 20 гадоў.
Багатыя інтэр’еры, што былі падчас будаўніцтва, паступова вяртаюцца.
Не проста рамонт, а праца сэрца
У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае асвячэнне адрэстаўрыраванага алтара Маці Божай Нястомнай Дапамогі…
Генеалогія набірае папулярнасць: людзі звяртаюцца да вытокаў?
У апошнія гады стала вельмі папулярнай тэма генеалогіі. Не толькі старэйшае пакаленне, але і маладыя людзі актыўна вывучаюць сямейную гісторыю.
Пра тое, навошта трэба ведаць свой радавод і як наладзіць пошук продкаў, гутарым з папулярызатарам генеалогіі ў Беларусі Аляксеем Білецкім.
– Аляксей, як Вы адкрылі для сябе свет генеалогіі?
– Кагосьці генеалогія цікавіць з ранніх гадоў. Хтосьці заду…
Валанцёр
Езус загадаў нам бачыць Яго ў самых бедных. Праз сустрэчу, дзяленне і дар можам прынесці Хрыста чалавеку, які чакае збліжэння з Ім.
Гэтаму Ірына, будучы яшчэ маленькай дзяўчынкай, навучылася ад сваёй бабулі. Яна падтрымлівала жанчын, калі іх мужы былі на вайне. Хацела не ўсяляць аптымізм, а даваць надзею, якая паходзіць ад Бога. Штодня малілася разам з дзецьмі аб ласцы надзеі і заўсёды падтрым…
7 снежня – каментарый да Евангелля на ІІ Нядзелю Адвэнту (Мц 3, 1–12)
Час надзеі
Евангелле паказвае св. Яна Хрысціцеля, якога мы бачым у пустыні як чалавека простага, які жыве суровым жыццём: “[…] меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на сцёгнах сваіх; а ежай яму была саранча ды дзікі мёд” (Мц 3, 4). З іншага боку – як таго, хто паўстае перад намі як чалавек вялікай адвагі. Прарок прыйшоў не каб карміць людзей салодкімі прамовамі, а каб паказаць праўду…
14 снежня – каментарый да другога чытання на ІІІ Нядзелю Адвэнту (Як 5, 7–10)
Прыклады цярплівасці
З гісторыі мы ведаем, што хрысціяне ў першыя дзесяцігоддзі існавання Царквы чакалі хуткага вяртання Хрыста. Таму апосталы ў сваіх лістах раз-пораз супакойваюць “гарачыя голавы” ды заклікаюць да цярплівасці. У якасці прыкладу чакання спаўнення Божых абяцанняў апостал Якуб прыводзіць старазапаветных прарокаў: “За прыклад цярплівасці і велікадушнасці вазьміце, браты, прарокаў…
