28 верасня ў Ваўкавыску-Фары ў сувязі з парафіяльным адпустам была адпраўлена ўрачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам кс. рэктара Юзафа Станеўскага. З гаміліяй звярнуўся да вернікаў кс. Аляксандр Лебядзевіч, вікарый з Бярозаўкі, які заахвоціў усіх прысутных да пераймання ўзору жыцця патрона парафіі. Ваўкавыская Фара – адзіны ў Беларусі касцёл пад апекай св. Вацлава. Па запрашэнні кс. пробашча Антонія Філіпчыка на ўрачыстасці, апрача ксяндзоў з дэканата, прысутнічалі таксамы выхаванцы кс. дэкана і святары, якія ў розныя часы працавалі ў парафіі. На заканчэнне св. Імшы кс. рэктар падзякаваў усім жыхарам Ваўкавыска за духоўныя і матэрыяльныя ахвяры на карысць Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.