З 13 па 15 мая ў кляштары айцоў кармэлітаў босых пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся рэкалекцыі для святароў.
У рэкалекцыях удзельнічала духавенства Астравецкага, Ашмянскага, Івейскага, Мастоўскага, Смаргонскага і Шчучынскага дэканатаў Гродзенскай дыяцэзіі і Браслаўскага дэканата Віцебскай дыяцэзіі.
Правёў духоўныя практыкаванні а. Казімір Мараўскі OCD.
У межах сустрэчы ўдзельнікі слухалі аскетычныя канферэнцыі, цэлебравалі Эўхарыстыю, маліліся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, а таксама маглі памаліцца індывідуальна перад цудадзейным абразом Маці Божай Шкаплернай.
Рэкалекцыі далі святарам магчымасць аднавіць сваё духоўнае жыццё і ўмацавацца ў пакліканні.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: а. Аркадзь Куляха OCD