28 красавіка ў Астраўцы на вуліцы Слабодка адбылося благаслаўленне новага крыжа, усталяванага на месцы, дзе раней знаходзіліся кармэліцкі касцёл і кляштар.
Абрад здзейсніў айцец кармэліт Аркадзь Куляха, пробашч гудагайскай парафіi Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (Астравецкі дэканат), да якой адносіцца вуліца Слабодка.
Айцы кармэліты босыя просяць Божага благаслаўлення для ўдзельнікаў гэтага набажэнства і для ўсіх, хто паклапаціўся аб вырабе і ўстаноўцы крыжа – святога знаку збаўлення, а таксама моляцца аб радасці вечнага жыцця для памерлых жыхароў вуліцы Слабодка.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: а. Ігнат Падарэцкі OCD