У навагрудскім кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта адбылася сустрэча для сем’яў, арганізаваная гэтай манаскай супольнасцю.
На сустрэчы, якая працягвалася тры дні, сабраліся сем’і, якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і, з розных месцаў Беларусі.
Удзельнікі разам маліліся, разважалі, дзяліліся досведам жыцця ў супольнасці.
Мерапрыемству спадарожнічала радасная атмасфера. Сустрэча садзейнічала таму, каб удзельнікі маглі ўмацавацца ў Божай ласцы, натхніла іх несці агеньчык любові Бога сваім родным і ўсім, каго сустрэнуць на жыццёвым шляху.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі