Навагрудскаму касцёлу св. Арханёла Міхала на юбілей яго 400-годдзя падарылі свае працы мастакі-жывапісцы.
Сярод мастакоў, якія зрабілі святыні падарунак, былі Віктар Сагановіч, Аляксандр Грышкевіч, Павел Татарнікаў, Аляксандр Балдакоў, Сяргей Грыневіч, Васіль Матусевіч, Васіль Чатнеўцаў, Валянціна Шоба.
Падораныя творы падзяляюцца паводле трох асноўных тэмаў: святы Дамінік і Ордэн дамініканаў, а таксама іх дзейнасць на Навагрудчыне; будынак касцёла святога Арханёла Міхала; постаць Арханёла Міхала.
Працы будуць змешчаныя ў будынку парафіяльнага дома.
Дамінік Запаснік