7 красавіка ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне адбыліся дзве радасныя падзеі: адпустовая ўрачыстасць і павелічэнне шэрагаў літургічнай службы алтара.
У гэты дзень ва ўсіх святых Імшах у парафіі ўдзельнічала шмат як мясцовых вернікаў, так і гасцей. У гаміліях святары звярталі ўвагу на важнейшую прыкмету Пана Езуса, якой з’яўляецца міласэрнасць.
На адной з Імшаў група хлопчыкаў, адпаведным чынам падрыхтаваных да гэтага, далучылася да шэрагаў літургічнай службы алтара. Новыя міністранты далі абяцанне адказна ставіцца да свайго абавязку і несці служэнне з вялікай стараннасцю.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі