7 красавіка жыхары Воранава і ваколіц сабраліся ў дэканальным санктуарыі Божай Міласэрнасці (Радунскі дэканат), якім апякуюцца ксяндзы палатыны, каб узяць удзел у парафіяльнай урачыстасці, якую ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Пробашч воранаўскай парафіі кс. Анджэй Вітэк SAC прывітаў прысутных і падкрэсліў важнасць гэтага свята не толькі для мясцовай парафіяльнай супольнасці, але і для ўсяго Касцёла.
У гаміліі, якую біскуп Буткевіч прамовіў на святой Імшы, увага была засяроджана на Божай міласэрнасці як досведзе. Словы іерарха натхнялі на паглыбленне веры і адданае практыкаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў.
Гэтая Эўхарыстыя ў воранаўскай святыні была ўнікальнай падзеяй, чаму садзейнічалі і змест гаміліі, і ўвесь літургічны лад. Прыгожай літургіі спадарожнічала атмасфера засяроджанасці і малітвы. Усім удзельнікам гэтая Імша нагадала пра важнасць супольнасці, любові да бліжняга і разважання над таямніцамі веры.
Кс. Павел Зайцаў SAC, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Маргарыта Сарэла