Эксцэленцыя, найшаноўны біскуп-намінат Уладзімір! З вялікай радасцю мы ўспрынялі сённяшняе паведамленне Апостальскай нунцыятуры, з якога стала вядома, што Святы Айцец Францішак прызначыў Вас біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі.
Aд імя супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі прыміце самыя сардэчныя віншаванні.
Жадаем глыбока адчуваць дзеянне Духа Святога ў сваім жыцці і ў выкананні пастырскага служэння ў нашым Касцёле.
Запэўніваем біскупа-наміната ў малітве, а таксама спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва з нашымі дыяцэзіяльнымі мас-медыя.
З павагай,
кс. канонік Юрый Марціновіч
прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі