У Навагрудку адбыўся Крыжовы шлях па вуліцах горада, арганізаваны мясцовай парафіяй св. Арханёла Міхала.
Ідучы за крыжам, удзельнікі велікапоснага набажэнства мелі магчымасць разважаць над мукай і смерцю Пана Езуса.
Пробашч навагрудскай парафіі кс. Юрый Жэгарын заахвоціў вернікаў гэтай парафіяльнай супольнасці правесці Пасхальны Трыдуум, якому папярэднічаў Крыжовы шлях, з Божай ласкай у сэрцах і ў духоўным адзінстве з Езусам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Карына Фурман