З 22 па 24 сакавіка пры касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты.
З гэтых духоўных практыкаванняў, якія правялі пробашч парафіі кс. Юрый Жэгарын і студэнт Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Кірыл Масалыка, у хлопчыкаў пачаліся школьныя вясеннія канікулы.
У праграме рэкалекцый былі малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, забавы і творчыя мастацкія заняткі, прысвечаныя 400-годдзю касцёла св. Арханёла Міхала.
Велікапосныя рэкалекцыі на вясенніх канікулах сталіся ў гэтай парафіі ўжо традыцыйнымі і кожны раз збіраюць каля дваццаці чалавек.
Дамінік Запаснік