1 чэрвеня пры парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне (мікрараён Баранавічы, вул. Паваротная, 35) адбудзецца юбілейны X Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “З малітвай праз жыццё”.
Арганізатары рыхтуюць цікавую насычаную праграму, якая будзе ўключаць забавы, гульні, конкурсы, а галоўнае – малітву і Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп.
Да распрацоўкі праграмы могуць далучыцца ўсе жадаючыя.
Да тых, хто хацеў бы прадставіць тэатральную сцэнку, спеў або мае іншыя прапановы, якія маглі б узбагаціць праграму, просьба скантактавацца з арганізатарамі мерапрыемства (зрабіць гэта трэба значна раней за дзень яго правядзення).
Усім удзельнікам гарантавана харчаванне на працягу дня.
Рэгістрацыя груп і сняданак будуць праходзіць з 9.00. Афіцыйна распачнецца Дзень дзіцяці святой Імшой у 10.30, скончыцца каля 18.00.
Умовы ўдзелу:
• колькасць удзельнікаў не абмежавана, запрашаюцца дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла на Беларусі;
• узрост удзельнікаў – да 14 гадоў;
• павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей;
• з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок;
• асабісты ўзнос у памеры 2 руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі);
• аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая.
Арганізатар і адказны за мерапрыемства – кс. канонік Юрый Марціновіч:
электронны адрас:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
тэлефон: +375 29 784 05 72