Малітоўная група “У абарону жыцця” шчыра запрашае на Крыжовы шлях, які будзе праходзіць у касцёлах горада Гродна. Прадстаўнікі гэтай малітоўнай групы наведаюць гродзенскія парафіі, каб разам з вернікамі разважаць над мукай Езуса Хрыста.
У разважаннях падчас стацый Крыжовага шляху будуць закрануты такія тэмы, як аборты, праца ўрачоў, прабачэнне, любоў, усынаўленне, асаблівыя дзеці.
Расклад:
17 сакавіка
18.15 – парафія Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі касцёл)
24 сакавіка
18.00 – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы)
18.00 – парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
19.30 – парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
31 сакавіка
18.00 – парафія Cв. Францішка Ксаверыя (катэдра)
18.30 – парафія Святога Духа (Альшанка)
7 красавіка
18.00 – парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
18.00 – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак)
JM