Ролік зняты ў межах акцыі “З верай у добрыя справы і людзей” пры падтрымцы гродзенскай Дзіцячай паліклінікі №2. Яго галоўнымі героямі з’яўляюцца дзеці, якія расказваюць простымі словамі пра вельмі сур’ёзныя рэчы.
У мінулым годзе тэмай роліка з’яўлялася ранняя сімптаматыка дзіцячай анкалогіі.
Сёлета арганізатары паставілі больш складаную задачу: расказаць пра тое, якім чынам можна кантраляваць анкалогію і як зменшыць рызыку захварэць на рак.
Маленькія акторы затрацілі больш за тры гадзіны свайго часу дзеля адной мэты – зрабіць кожнага з нас больш граматнымі ў тэме развіцця анкалогіі і яе прафілактыкі.
Ва ўсім свеце 4 лютага абазначаны Міжнародным днём барацьбы супраць рака, а 15 лютага – Міжнародным днём дзяцей, якія хварэюць на анкалогію. З кожным годам людей, якія сутыкаюцца са словам “рак” становіцца ўсё болей. Гэтым словам прынята абагульняць больш за 100 хвароб, якія могуць паражаць арганізм чалавека.
Паводле прэс-рэлізу Гродзенскага дзіцячага хоспісу з 15.02.2017