8 студзеня дзіцячы хор "Містэрыюм" з парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) у Гродне выступіў з калядным канцэртам у вайсковай частцы "6-ай гвардзейскай Кіеўска-Берлінскай брыгады". Яны наведваюць гэтую ўстанову са святочным выступам ужо другі год запар. Радаснай навіной, якую нясе нараджэнне Дзіцятка Езуса, маленькія вернікі дзеляцца з вайскоўцамі.
Акрамя выканання песень дзеці зачыталі калядныя вершы. Таксама яны скіравалі сабраным святочныя пажаданні, каб новы 2017 год быў багаты Божымі ласкамі.
Кс. Юрый Марціновіч